Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Уважаемые родители! Какой профиль обучения необходим вашему ребенку?
Всего 437 человек

МО учителей белорусского языка и литературы

Дата: 4 июля 2016 в 09:48, Обновлено 23 марта в 14:18

Справаздача па Тыдні беларускай мовы і літаратуры 2017-2018 навучальным годзе

19.02.2018 года.

 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова” пачаўся адкрыццём выставы, прысвечанай папулярызацыі беларускай мовы, якая размяшчалася на ІІІ паверсе гімназіі. Навучэнцамі 5-11 класаў былі створаны паменшаныя копіі бордаў , у якіх яны прадэманстрыравалі свае адносіны да роднай мовы.За гэты дзень неслі адказнасць усе настаўнікі беларускай  мовы і літаратуры.

20.02.2018 года.

 “Мая родная мова-мілагучнае, спеўнае, звонкае слова”    

У гэты дзень перад заняткамі ў кабінеце 307 праводзілі конкурс “Разумнікі і разумніцы”, прысвечаны аповесці К. Чорнага “Насцечка” . Удзел у конкурсе прынялі вучні 6- х класаў. На конкурсе ў журы прысутнічалі вучні старэйшых класаў: Сахарэвіч Дар’я, Каранеўская Кацярына, якія ўжо маюць вопыт удзелу ў конкурсах. Яны адзначылі, што дзеці ўважліва прачыталі твор,могуць свабодна выказваць свае думкі па- беларуску. Лепшай знаўцай аповесці была прызнана Гачко Маргарыта, вучаніца 6 “Б” класа. Гледачы таксама прымалі актыўны ўдзел у конкурсе, дапамагалі ўдзельнікам сваімі ведамі.  Адказнымі за гэта мерапрыемства былі настаўнікі: І. В. Краўцэвіч, Р.М. Тукмакова.

На другім паверсе на працягу трох перапынкаў дэманстравалася прэзентацыяПісьменнікі –юбіляры 2017-2018 года. Адказная : Капытка Т. Я.

У бібліятэцы была арганізавана выстава беларускіх кніг “Прыгарніся да роднага слова”. Адказныя бібліятэкары.

 Праводзілася акцыя ”Жыве мова, размаўляем па-беларуску”

  21.02.2018 года.

 У рэкрыацыі 2 паверха праходзіў кірмаш ”Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску”. Хочацца адзначыць актыўнасць вучняў сярэдняга звяна. Выпечка, якую дзеці прыгатавалі сваімі рукамі дома, разыходзілася на ўлёт. Пдчас кірмашу гучала беларуская мова, бо гэты дзень праходзіў пад эгідай Дня роднай мовы. Кожны клас павінен быў падпісаць свае вырабы на беларускай мове, падрыхтаваць зазывалкі, якія павінны былі звярнуць увагу пакупнікоў менавіта на іх столік. Настаўнікі гімназіі таксама стараліся размаўляць па- беларуску.Адказныя за мерпрыемства ўсе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

На працягу ўсяго дня працавала лектарская група, якая наведвала кабінеты гімназіі і расказвала навучэнцам пра  свята ”21 лютага—Дзень роднай мовы”.Адказныя  вучні 8-х класаў і І. В. Краўцэвіч.

22.02.2018 года.

“Нам засталася спадчына”

Флэшмоб ”Дакраніся да роднага слова”. Сіламі вучняў 10, 9 класаў дэманстраваліся танцы на матывы беларускіх песень, гучалі беларускія песні. Гледачы, навучэнцы гімназіі, настаўнікі з захапленнем назіралі за флэшмобам і ім хацелася самім паўдзельнічаць у танцах. Дзеці дэманстравалі еднасць і адданыя адносіны да роднай мовы, культуры.

24.02.2018 года.

У актавай зале з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў  праводзілася мерапрыемства “Дзень тэатра” для вучняў 5- 11 класаў. Навучэнцы падрыхтавалі інсцэніроўкі па п’есах беларускіх аўтараў, кліпы на сучасныя беларускія песні, спявалі песні, чыталі вершы беларускіх паэтаў. У актавай зале прысутнічалі гледачы, якія далі станоўчую ацэнку мерапрыемству. Былі запрошаны мамы і таты, бабулі і дзядулі нашых навучэнцаў. За правядзенне адказвалі ўсе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

фота


  Мэта гімназіі на 2017- 2018 навучальны год:

Кампетэнтнасны падыход на ўроку і ў пазаўрочнай дзейнасці як умова павышэння якасці адукацыі.

Тэма МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2017- 2018 навучальны год:

“Кампетэнтнасны падыход у навучанні беларускай мовы і літаратуры на шроку і ў пазаўрочнай дзейнасці як сродак павышэння якасці адукацыі”.

 Нашы задачы:

- Удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “ Беларуская мова” , “ Беларуская літаратура” з улікам рэкамендацый па выніку маніторынгу якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

- Абагульненне і распаўсюджанне  эфектыўнага педагагічнага  вопыту выкладання вучэбных прадметаў “ Беларуская мова”, “ Беларуская літаратура” на базавым узроўні вывучэння ва ўмовах дапрофільнага навучання;

- Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў;

- Метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.