Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Сустрэча з членам Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі” Іваноўскім Мікалаем Пятровічам

Дата: 26 апреля 2022 в 14:21, Обновлено 10 мая 2022 в 13:25
Автор: Шлык В. А.
231 просмотр

Куды б не вадзілі сцяжынкі дарогі,
Да хатняга зноўку вяртаўся парога.
Мне мама слязою тулілася ў грудзі,
усмешкай віталі знаѐмыя людзі.
Мікалай Іваноўскі “Разважанне”

     “Матуліна сэрца”, “Пачуйскія пылінкі”, “Абраз”, “Тваё імя”, “Родная хатка”... Што гэта!? Правільна, усё тое, пра што так пяшчотна піша Іваноўскі Мікалай Пятровіч. 
     26.04.2022 у “Гімназіі №9 імя Ф.П. Кірычэнкі г. Гродна” шаноўным госцем літаратурнай гасцёўны стаў паэт, член Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Іваноўскі Мікалай Пятровіч. Пісьменнік сустрэўся з вучнямі VI - VIII класаў, якія з цікавасцю слухалі вершы ў прачытанні аўтара.
     Першапачаткова паэт пазнаёміў дзяцей са сваёй Малой радзімай. Мікалай Пятровіч Іваноўскі нарадзіўся ў вёсцы Пачуйкі на Ваўкавышчыне. Гэтаму роднаму для сэрца куточку Беларусі пісьменнік прысвяціў такія вершы як “Маё гняздзечка”,  “Пачуйскія пылінкі”, “Жураўліны кліч”. Не забыў Мікалай Пятровіч і пра людзей, якія паўплывалі на станаўленне яго як асобы. Гэта матуля, настаўнікі, сябры. Ім паэт прысяціў вершы  “Са святам, мама”, “Матуліна сэрца”, “ 10 “А” – выпуск 1969 года”. 
     Несумненна, для кожнага беларускага паэта неад’емнай часткай яго творчасці з’яўляецца тэма памяці. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну, Чарнобыльскую трагедыю. 
    Мікалай Пятровіч Іваноўскі прэзентаваў сваю кнігу пад назвай “Пяром і сэрцам”. Яго шчырыя, пранікнёныя вершы закранулі як дзіцячыя душы, так і прысустных настаўнікаў матэматыкі, біялогіі, гісторыі.

     Сустрэча з паэтам пакінула самыя шчырыя ўспаміны і ўражанні. Вучням Мікалай Пятровіч Іваноўскі запомніўся як вельмі чулы, цікавы, неабыякавы да жыцця чалавек.  Яго творчасць застаўляе спыніцца, паразважаць, паназіраць, пагаварыць. 
     З нецярпеннем будзем чакаць чарговай сустрэчы з вамі, Мікалай Пятровіч! Дзякуй за сустрэчу! 

Пазнаеміцца з фотаздымкамі можна: https://gymn9grodno.schools.by/photoalbum/960352

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.